Джон О'Хара - Кароткi шпацыр са станцыi (на белорусском языке). Страница 2

- Вось як, - сказаў ён. - Ну, што ж - дзякуй за брэндзi. - Ён падняўся, узяў капялюш i пальчаткi.

- Можа, выклiкаць таксi? - спыталася яна.

- Не, дзякую, - сказаў ён.

Яна адчынiла i патрымала яму дзверы, i калi ён выйшаў, пачуў, як шчоўкнула спружына замка. Ён не паспеў дайсцi да Арлiнгтондрайв, як яна патушыла святло ў краме, i iсцi да Кардзiфроўд было вельмi цёмна. Цёмна i холадна, да таго ж дзьмуў моцны вецер.